Не толькі ў Гомелі могуць класці плітку ў нечаканых месцах

Кіраўнік Рады старажытнасці Егіпта Мостафа Вазіры абвясціў, што іх арганізацыя рыхтуе падарунак стагоддзя ўсяму свету: піраміду Менакаўра (самая маленькая, пабудаваная апошняй) плануюць абкласці гранітнай пліткай за бліжэйшыя тры гады. Як сцвярджаецца, будынак першапачаткова быў дэкарыраваны гэтым матэрыялам. Але з цягам часу дэкор знік.

Як піша The Guardian, аматары старажытнасці і частка археолагаў такі падарунак не ацанілі. Карыстальнікі сацсетак пачалі жартаваць, маўляў, варта паклеіць там шпалеры, а потым можна ўзяцца і за выпрамленне Пізанскай вежы.

Трэба адзначыць, што пытанне захавання архітэктурнай спадчыны ў Егіпце стаіць вельмі востра, і не заўсёды рэстаўрацыя ці рамонт робяцца належным чынам. Так, у мячэці Абу-ль-Абаса аль-Мурсі (ХV ст.) у Александрыі падрадчык вырашыў пафарбаваць белым багата дэкарыраваную рознакаляровую столь. Муніцыпалітэт быў вымушаны распачаць праверку.

Дзіўна, што Гомель і Александрыя яшчэ не падпісалі дамову аб пабрацімстве. Падобна, у нас шмат агульнага!

Штодзень

Фота: www.theguardian.com

Related posts

У Гомелі заторы, Рэчыцкі праспект перакрылі для машын праз Радаўніцу

Не дамовіліся: абласныя прапагандысцкія выданні падалі розныя лічбы ўдзельнікаў забегу ў гонар афіцыйнай сімволікі

Улады забараняюць вольнае выкарыстанне свайго герба