На Гомельшчыне пракуратура падала больш за 80 заяў аб прызнанні матэрыялаў “экстрэмісцкімі”

За першае паўгоддзе 2026 года пракуратура Гомельскай вобласці накіравала ў суды больш за 80 заяў аб прызнанні інфармацыйнай прадукцыі “экстрэмісцкімі матэрыяламі”. Пра гэта паведаміла старэйшая пракурорка аддзела абласной пракуратуры Яна Зайцава ў каментары дзяржсмі. У пракуратуры заявілі, што сілавікі пастаянна манітораць сайты, сацыяльныя сеткі і мэсэнджары. Асобна чыноўніца папярэдзіла пра крымінальную адказнасць за “дыскрэдытацыю” ўлады, распаўсюд “загадзя ілжывых звестак” і заклікі да санкцый.

Улады Беларусі выкарыстоўваюць заканадаўства аб “экстрэмізме” для пераследу незалежных медыя, праваабаронцаў, грамадскіх ініцыятыў і звычайных карыстальнікаў сацыяльных сетак. За падпіску, захоўванне або перасылку матэрыялаў з рэспубліканскага спісу “экстрэмісцкіх” можа пагражаць штраф, грамадскія працы або адміністрацыйны арышт да 15 сутак.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя