На Брагіншчыне 10 тысяч долараў пойдзе на знос пустых дамоў

На сайце дзяржзакупак пазначаецца, што 30 тысяч беларускіх рублёў пойдзе на знос пустых дамоў у вёсках Брагінскага раёна. Плануецца зруйнаваць прыкладна 21 дом.

Ілюстрацыйнае фота

Паводле Указа №116 ад 24 сакавіка 2021 года, пустым домам прызнаецца той, дзе ніхто не жыў цягам апошніх трох год ніводнага дня. Нават калі маецца ўладальнік. Цяпер такія дамы, а таксама аварыйныя, можна знасіць без распрацоўкі праектнай дакументацыі. Таксама пустыя дамы можна прадаць за 1 базавую велічыню. Як паведамляе Дзяржаўны камітэт па маёмасці, на Гомельшчыне знаходзіцца большасць пустых дамоў: амаль 2 тысячы.

Штодзень 

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць