Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Сяргей Масляк знаходзіцца ў СІЗА па абвінавачанні ў атрыманні хабара. Пра гэта 12 сакавіка паведаміў Аляксандр Лукашэнка падчас нарады, заявіўшы, што чыноўніка нібыта “ўзялі з доказамі на месцы”.
Яшчэ нядаўна Масляк здзяйсняў рабочыя паездкі па Гомельшчыне. У сярэдзіне лютага ён старшыняваў на сходзе калектыву Палескага дзяржаўнага радыяцыйна-экалагічнага запаведніка ў Хойніках, дзе абмяркоўвалі вынікі працы ўстановы і задачы на 2026 год.
Апошнім часам міністр таксама актыўна займаўся тэмай небяспечных і радыеактыўных адкідаў. У 2024 годзе ён наведваў аб’екты “Расатама” ў Расіі, дзе беларускі бок абмяркоўваў стварэнне інфраструктуры для абыходжання з радыеактыўнымі адходамі, у тым ліку магчымыя пункты захавання і пахавання РАА ў Беларусі, а таксама супрацу з Палескім запаведнікам у сферы радыяцыйнага маніторынгу.