“Малпы на поні, папугаі пад самым купалам, мядзведзі-акрабаты”. У гадавіну Хатынскай трагедыі ў Гомелі не адмянілі ніводнага забаўляльнага мерапрыемства

У Ветцы забанілі правядзенне Гукання вясны Веткаўскага музею праз тое, што яно прыпала на гадавіну Хатынскай трагедыі.

Штодзень з гэтай нагоды вывучыў афішу гомельскіх мерапрыемстваў. Спойлер: жалобы ў горадзе няма.

Так, у Гомельскім драмтэатры пакажуць прэм’еру – камедыю “Тры жонкі дасканаласці”: “Але хто б мог уявіць, што менавіта гэты дзень і прынясе блытаніну і сумятню, шырока расчыніць дзверы сямейных шаф са схаванымі там шкілетамі, прымусіць усіх герояў гісторыі пераацаніць пражытае жыццё?”

Сярод іншых спектакляў не вельмі жалобныя “Малыш і Карслан” і “Вечары на хутары бліз Дзіканькі” (гарадскі моладзевы спектакль). Лялечны тэатр пакажа павучальны спектакль: “Добры дзень!”, а на Ланге будзе лірычная камедыя “Не спяшайся развітвацца”.

У цырку пройдзе прадстаўленне “Жар-птушка”: “У такой кампаніі падарожнічаць па свеце дзяцінства лёгка і займальна! Малпы на поні, папугаі пад самым купалам, мядзведзі-акрабаты”.

У кінатэатрах пакажуць вясёлы мультфільм “Скакуны”, камедыю “Доктар Гаф”, трылер “На ланцугу”, жахі “Крык-7” і г.д. І, канечне, не абыдзецца без ідэалогіі – фільмаў “Канстытуцыя” і “Душа абаронцы”.

І вішанкай будзе танцавальны вечар у парку Луначарскага “Для тых каму за…” і “Вясенні ля мур” (выстава котак) ў гарадскім цэнтры культуры.

Акрамя таго, у горадзе не пройдзе ніводнага жалобнага мерапрыемства, звязанага з гадавінай спалення Хатыні.

Калі паглядзець на афішу Веткі, то і там традыцыі ладзіць памятныя сустрэчы ў гэты дзень не назіралася, у мінулы год не было нічога. У гэтым нечакана адбудзецца ўскладанне кветак у Веткаўскім аграсервісе. За дзве гадзіны ад анансаванага гукання вясны і за больш чым кіламетр ад музею.

Падобна, што на сёння Веткаўскі музей, абрад гукання вясны і людзі, якія хацелі яго наведаць, — адзіныя пацярпелыя нечаканага жадання ўладаў горада ўскласці кветкі да мясцовага помніка.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя