У Ветцы адмянілі “Гуканне вясны” праз гадавіну Хатынскай трагедыі

У Ветцы адмянілі традыцыйнае свята “Гуканне вясны”, якое планавалася правесці 22 сакавіка. Пра гэта паведаміў Веткаўскі музей стараверства і беларускіх традыцый у сваёй афіцыйнай заяве.

Напярэдадні музей апублікаваў анонс мерапрыемства, аднак ужо на наступны дзень паведаміў пра яго адмену. Паводле тлумачэння, свята не адбудзецца “ў сувязі з рэкамендацыяй не праводзіць масавыя мерапрыемствы ў памяць сумнай гадавіны Хатынскай трагедыі”.

“Гуканне вясны” — адно з найбольш вядомых народных святаў беларускага каляндарнага цыклу. Яно сімвалізуе развітанне з зімой і прыход новага жыцця. У канцы 1980-х і ў 1990-я гады гэтае свята разам з Купаллем і Шчодрамі стала адным з ключавых культурных мерапрыемстваў нацыянальнага адраджэння. Менавіта яго, як і іншыя традыцыйныя святкаванні, папулярызавала гомельская суполка “Талака”, якая аднаўляла старажытныя абрады і вяртала іх у сучаснае грамадскае жыццё.

Апошнія гады падобныя імпрэзы ўсё часцей сутыкаюцца з абмежаваннямі. Адмена “Гукання вясны” ў Ветцы паказвае больш шырокую тэндэнцыю, калі культурныя і традыцыйныя святы выціскаюцца з публічнай прасторы, якая ўсё больш запаўняецца дзяржаўнымі памятнымі датамі і мілітарызаванай сімволікай.

Штодзень

Чытайце таксама

Веткаўскі музей спыняе шматгадовую традыцыю калядавання на рынку

Як дзень Перамогі пераўтвараецца ў інструмент маніпуляцы

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць