Навіны горада

Маці былога палітвязня Валянціне Міронавай патрэбная дапамога

73-гадовая пенсіянерка Валянціна Міронава, маці вядомага гомельскага актывіста Іллі Міронава, вымушаная была экстранна эвакуявацца з Гомеля ў Літву. Да свайго ад’езду яна працягвала дапамагаць палітвязням, маніторыць судовыя пасяджэнні і насіць перадачы ў СІЗА.

Як напісаў валанцёр Ілля Міронаў: “Мая маці Валянціна пасля завядзення на яе палітычна матываванай справы была вымушана экстранна эвакуіравацца, кінуўшы ўсё: кватэру, дачу, нават пенсію. Цяпер ёй даводзіцца пачынаць жыццё нанова.

Для Валянціны Міронавай распачалі збор на суму ў 3 тысячы еўра. Гэтыя грошы неабходныя на першыя жытло, побытавыя і медыцынскія выдаткі на першыя тры месяцы.

“Я разумею, што для мяне гэта білет у адзін канец, але пакуль не разумею, як мне жыць далей. З’явіліся вялікія праблемы са зрокам і слыхам. Прашу вас аказваць мне падтрымку і дапамогу”, – напісала Валянціна Міронава на старонцы Фонду Салідарнасці BYSOL, праз які можна пералічыць сродкі для спадарыні Валянціны.

Людзям унутры Беларусі пры пераводзе грошай варта клапаціцца пра бяспеку (не пераводзіць сродкі з картак беларускіх і расейскіх банкаў).

Штодзень

Прачытаць гутарку з Валянцінай Міронавай можна тут: Маці палітвязня Валянціна Міронава: “Для мяне гэта можа быць квіток у адзін бок”