Са стварэннем метадычак па ідэях Лукашэнкі ўлады самі не спраўляюцца, у іх ёсць памочнікі: ананімны акаўнт у інстаграме (які называецца настаўніцай Аленай) прапануе чырвона-зялёную прапаганду на любы густ. Не бясплатна, але каментароў і лайкаў пад аднатыпнымі матэрыяламі даволі шмат (пад некаторымі матэрыяламі нават адкрыта пакідаюць свае электронныя пошты).

Калі пакапацца, можна знайсці, напрыклад, агіткі для дзяцей пра генацыд беларускага народа.
Самая свежая творчасць «Алены» – матэрыялы да новай ідэі правадыра – года жанчыны. Сярод адобраных ёй вядомых жанчынаў Беларусі князёўня і манахіня Еўфрасіння Полацкая, драматург, паэтка і мастачка Францішка Уршуля Радзівіл, паэтка, грамадская і палітычныя дзяячка, публіцыстка Алаіза Пашкевіч (Цётка), оперная спявачка Ларыса Александроўская, партызанка Вера Харужая, акторка Стэфанія Станюта, касманаўтка Марына Васілеўская. Найбольш у спісе сучасных спартовак, лаяльных Лукашэнку: Кацярына Карстан, Дар’я Домрачава, Вікторыя Азаранка, Арына Сабаленка.

З адкрыццяў, беларуская жанчынай названая Соф’я Кавалеўская. Вядомы матэматык, першая жанчына-прафесар нарадзілася ў Маскве, жыла ў Расіі і за мяжой, але ранняя дзяцінства правяла ў Віцебскай губерніі.
На агітках таксама разбіраюць, якой павінная быць беларуская жанчына: жаноцкай, адзінай, надзейнай, шчодрай, шчырай, настойлівай, актыўнай (што павінна складаць на рускай мове слова жанчына).

З тэмаў – Уклад беларускіх жанчынаў у развіццё Рэспублікі Беларусь, удзел у эканоміцы і вытворчасці, захаванне культурных традыцыяў, сям’я і мацярынства, грамадская актыўнасць, «Беларускі саюз жанчынаў».
Гэта ўсё аўтар перакладае пры патрэбе на беларускую мову. Небясплатна. У электронным выглядзе метадычкі каштуюць звычайна каля 4 рублі. Можна таксама заплаціць за падпіску 45-75 рублёў і кожны месяц яшчэ па 10 рублёў за працяг.