Крытычны ўзровень на рацэ Сож у Гомелі перавышаны на 140 см

by ZB

Узровень вады ў Сажы падыходзіць да максімальна небяспечнага значэння.

Паводле інфармацыі Белгідрамета, узровень вады ў рацэ Сож склаў 470 см. Да небяспечна высокай адзнакі, калі назіраецца падтапленне жылых памяшчэнняў, засталося 30 см. Калі ўлічыць, што вада ў рацэ падымаецца на 15 см у суткі, то праз два дні можна чакаць падтапленне дамоў.

Апошні раз буйное падтапленне ў Гомелі было ў 2013 годзе. Тады ў выніку разліву Сажа была цалкам затопленая набярэжная ў парку, а ў мікрараёне Манастырок дамы былі затопленыя да першых паверхаў.

Даўжыня Сажа — 648 км, з іх 493 км прыпадаюць на беларускую тэрыторыю.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png