З пачатку сакавіка ў больш чым 10 раёнах Гомельскай вобласці міліцыя абвясціла пра дадатковыя мерапрыемствы па супрацьдзеянню незаконнаму звароту зброі і боепрыпасаў. Пры гэтым у 2023 годзе з абароту сілавікі вывелі 1043 адзінак, амаль траціну з іх залічылі ў нелегальныя і ці канфіскавалі, ці жыхары здалі дабраахвотна.
![](https://homeldays.org/wp-content/uploads/2024/03/2908218-1024x672.webp)
Ілюстрацыйнае фота
Такія лічбы агучыў першы намеснік начальніка абласной міліцыі Анатоль Васільеў. Паводле яго, незарэгістраванай зброі было канфіскавана 100 адзінак, яшчэ 194 жыхары рэгіёну здалі дабраахвотна. Таксама сілавікі вывелі з абароту больш за 34 тысячы баепрыпасаў.
Мерапрыемствы рэалізуюцца ў Гомельскім, Добрушскім, Рэчыцкім, Лоеўскім, Брагінскім, Хойніцкім, Ельскім, Нараўлянскім, Калінкавіцкім, Мазырскім і Лельчыцкім раёнах.
Сілавікі чакаюць на добраахвотна здадзеную агнястрэльную, газавую, пнеўматычную, метацельную, халодную зброю і боепрыпасы і рэчывы для ўзрываў. А тых, хто гэта не зробіць пужаюць крымінальнай і адміністрацыйнай адказнасцю.