У Гомелі адкрылася выстава з фотаздымкамі горада 1930-х-1960-х гг. Выявы аднавілі з дапамогай нейрасетак

by ZB

Як выглядаў Гомель у 1930-я -1960-я? У музеі гісторыі горада Гомеля адкрылася выстава з калекцыйнымі фотаздымкамі вядомага мясцовага фатографа Аляксандра Весніна. Фішка дадзенай экспазіцыі – у тым, што старыя фотаздымкі перавялі ў колер з дапамогай нейрасетак. “Наведнікі выставы маюць унікальную магчымасць – убачыць Гомель 1930-60-х гг. такім, якім яго мала хто памятае – у колеры. Экспазіцыя аб’яднала прошлае і будучыню. Кадры, якія атрымалі з фотастужак 1930-х-1960-х, атрымалі другое дыханне дзякуючы каларызацыі нейрасеткамі…”, – пішуць арганізатары выставы.

Аляксандр Вяснін – гомельскі фатограф і калекцыянер. У ягоных зборах аблічбаваных фотаздымкаў – больш за 3 тысячы экзэмпляраў.

Выстава “Гомель. Вітражы мінулага” працягнецца да 31 сакавіка ў “Музеі гісторыі горада Гомеля” (вул. Пушкіна, 32).

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png