Крупко прызначыў Ціханоўскага кіраваць гомельскім заводам

Старшыня Гомельскага аблвыканкама Іван Крупко 5 кастрычніка ўзгадніў кандыдатуры на кіраўнічыя пасады ў розных галінах. Адно з прызначэнняў асабліва чапляе вока: Антон Ціханоўскі стане дырэктарам УП “Гомельскі завод ветэрынарных прэпаратаў”.


У 2018 годзе Антон Ціханоўскі быў першым намеснікам старшыні Веткаўскага райвыканкама і начальнікам раённага ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання. Тады ён каментаваў праверку падзяжу буйной рагатай жывёлы ў гаспадарках вобласці. Паводле яго словаў, супрацоўнікі ўпраўлення самі пералічылі статак у ААТ “Хальч” і выявілі, што кіраўніцтва ўтойвала сапраўдны маштаб падзяжу.

Што за завод

Гомельскі завод ветэрынарных прэпаратаў працуе з 1975 года. Ён выпускае сродкі для прафілактыкі і лячэння хвароб сельскагаспадарчых і хатніх жывёл, птушкі, пчол і пушных звяроў: антыбактэрыйныя, супрацьпаразітарныя, вітамінна-мінеральныя ды іншыя прэпараты.

Прадпрыемства ўваходзіць у структуру ААТ “Белзааветзабпрам” — дзяржаўнай сістэмы забеспячэння аграрнай галіны ветэрынарнымі і заатэхнічнымі таварамі. Завод мае ўласную лабараторыю, а яго прадукцыю пастаўляюць у Беларусь і краіны ЕАЭС. Прозвішча дырэктаркі былой Святланы Сотнікавай, дарэчы, дагэтуль не прыбранае з афіцыйнага сайту прадпрыемства.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць