47
Алень прыходзіць праведаць каня каля аграгарадка Шчадрын, яны пасвяцца разам. Спачатку пра гэтае сяброўства распавядалі мясцовыя жыхары, пасля пацвердзілі мясцовыя ляснічыя.
Як пачаліся гэтыя сустрэчы і чаму, невядома. Па звестках ляснічых, конь абараняе аленя пры набліжэнні людзей. У другую сустрэчу, конь наадварот адпачываў, а алень прыглядаў за наваколлем. Невядома, ці гэта сяброўства ў чалавечым разуменні гэтага слова, але жывёлы дэманструюць добрае ўзаемапаразуменне і падтрымку, паведамляе тг-канал Жлобінскага лясгасу.


