Кніга “Беларускія нячысцікі: лясныя” – цяпер даступная анлайн

Мастак-самавук Артур Басак выклаў у вольны доступ лічбавую PDF-версію першай часткі сваёй кнігі “Беларускія нячысцікі: Лясныя”. “Спампоўвайце бясплатна, чытайце, разглядайце, дзяліцеся з сябрамі, чакайце наступную частку”, – напісаў у сваім тэлеграм-канале аўтар, дзе і можна спампаваць кнігу.

 

Артур Басак з дзяцінства цікавіўся міфамі і легендамі, і аказалася, што ў беларускім фальклоры ёсць свае ўнікальныя нячысцікі. Але амаль не было іх малюнкаў, таму Артур узяўся за гэтую справу.

 

Папяровая версія кнігі выйшла ў выдавецтве “Тэхналогія” у 2022 годзе, яна створаная пры ўдзеле пісьменніцы Аліны Длатоўскай. Яе надалей можна набыць у кнігарнях і на сайце выдавецтва. Дарэчы, малюнкі Артура Басака можна пабачыць у Музеі Міфалогіі Бярэзінскага запаведніка і Лідскім замку.

Related posts

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны

У Гомелі заторы, Рэчыцкі праспект перакрылі для машын праз Радаўніцу

Не дамовіліся: абласныя прапагандысцкія выданні падалі розныя лічбы ўдзельнікаў забегу ў гонар афіцыйнай сімволікі