Карпянкоў уручыў грамату дырэктару гомельскага ЗЛіН Андрэю Кузняцову

by ZB

Падзяка намесніка міністра ўнутраных спраў кіраўніку гомельскага прадпрыемства гучыць досыць цынічна. У прыватнасці, Мікалай Карпянкоў падзякаваў Андрэю Кузняцову за цеснае ўзаемадзеянне і дзелавую супрацу з унутранымі войскамі. І асабліва ў грамаце падкрэсліваецца службовы этыкет дырэктара гомельскага ЗЛіН.

Андрэй Кузняцоў. Фота: старонка ЗЛІН

Андрэй Кузняцоў быў прызначаны кіраўніком ЗЛіНа нядаўна, у 2021 годзе.

І з тых часоў вельмі шчыруе на глебе барацьбы з “экстрэмізмам”. На прадпрыемстве пастаянна праводзяцца інфармацыйныя сустрэчы кіраўніка і працоўных на тэму супрацьдзеянню экстрэмізму. У прыватнасці, на ЗЛіН улетку прыязджаў прапагандыст Азаронак. У тэлеграм-канале прадпрыемства перыядычна размяшчаюцца тэматычныя ролікі пра тое, што нельга падпісвацца на “экстрэмісцкія каналы”. Таксама на заводзе час ад часу адбываюцца паказальныя затрыманні супрацоўнікаў прадпрыемства, якіх жорстка “пакуюць” на вачах калектыву.

Грамата ад Карпянкова

Дарэчы, да свайго прызначэння на гомельскі ЗЛіН Андрэй Кузняцоў займаў пасаду дырэктара “Брансксельмаш”. А да гэта ён быў намеснікам генеральнага дырэктара “Брансксельмаш” Валерыя Сулеева — таго самага, якога ў 2018 годзе затрымаў беларускі КДБ за перадачу хабару топ-менеджарам ЗЛіН.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png