98
24 снежня ў папулярным клубе “Кватэрнік” меўся адбыцца выступ групы “Бан-Жвірба”. Аднак, як стала вядома “Штодню”, выступ “адменены па незалежных ад гурта прычынах”. За гэтымі фармулёўкамі ў апошні час, як правіла, хаваецца цэнзура і практыка “чорных спісаў”.
“Бан-Жвірба” — беларускі музычны гурт з Гомеля, заснаваны ў 1999 годзе. За гады існавання музыкі выпусцілі чатыры студыйныя альбомы. З 2000 году ўдзельнічалі ў фэстывалі “Басовішча” (Польшча). Выступалі таксама на шматлікіх фестывалях Беларусі, Украіны ды Расеі.