Гэта адзінае беларускамоўнае мерапрыемства на Каляды ў паўмільённым Гомелі.
Для груп ад 10 да 30 чалавек у музеі падрыхтавалі інтэрактыўную праграму “Батлейка ў Веткаўскім”. Арганізатары абяцаюць правесці экскурсію, распавесці пра традыцыйны калядны стол з куццёй і навучыць яго накрываць па ўсіх правілах, сумесна праспяваць калядкі з атрыманнем салодкіх пачастункаў для калядоўшчыкаў. А самае галоўнае дзеянне – гэта батлейка і п’еса “Цар Ірад”. Пастаноўка аздоблена жывымі спевамі беларускіх калядных песень.
Для ўдзелу ў інтэрактыўная праграме абавязковая папярэдняя замова. Калядны сезон у філіяле Веткаўскага музея працягнецца да 19 студзеня.
Батлейка – беларускі лялечны тэатр. Для пастановак выкарыстоўваецца спецыяльны домік у выглядзе жылля або царквы. Ролі ўсіх ляляк, часцей за ўсё, выконвае адзін батлеечнік.