Каля Чарнобыля зафіксавалі новае гняздо рэдкага арлана-белахвоста

У Чарнобыльскім радыяцыйна-экалагічным біясферным запаведніку кажуць, што гэта сведчыць пра стабільнасць і пашырэнне папуляцыі гэтай рэдкай птушкі ў рэгіёне.

Фота: Чарнобыльскі запаведнік

«Яшчэ ў ліпені навукоўцы Запаведніка падчас абследавання ўчастка ў Купавацкім ПНДВ зафіксавалі трох маладых арланаў-белахвостаў. Адзін з іх тады лётаў даволі няўпэўнена, што магло сведчыць пра яго нядаўні вылет з гнязда або пэўныя цяжкасці з развіццём. Нягледзячы на ўважлівыя пошукі, знайсці гняздо тады не ўдалося — густое летняе лісце ў альшаніку схавала ўсе магчымыя арыенціры», – адзначылі ў адміністрацыі запаведніка.

Тады леснікі вырашылі вярнуцца, калі не будзе лісця, і пашукаць яшчэ раз.

Гэта ўжо сямнаццатае пацверджанае гняздо арлана-белахвоста ў Чарнобыльскім запаведніку.

Арлан-белахвост – гэта адна з найбуйнейшых драпежных птушак Еўразіі – размах крылаў дасягае 2,5 м. Па паходжанні ён вельмі блізкі да белагаловага арлана з Паўночнай Амерыкі. Птушка ў Чырвонай кнізе Украіны, у апошнім выданні (2009) названая “рэдкай”.

Супрацоўнікі запаведніка таксама правялі абследванне Прыпяці для фіксацыі птушак, якія там жывуць. Зафіксавалі 12 відаў птушак, сярод іх трох чырвонакніжных. Агульная колькасць птушак уразіла прадстаўнікоў запаведніка – больш за 1500.

Штодзень

Слайдар пастоў