HomelDays_Logo_Main-mobil

Імпартазамяшчэнне па-Гомельску: як робяць начынне для дубайскага шакаладу

Імпартазамяшчэнне па-Гомельску: для начынкі ў аналагу “дубайскага шакаладу” замест фісташак выкарыстаюць добра знаёмы беларусам складнік. Паста з багатага на магній, цынк, жалеза і карысны тлушч амега-3 суперфуда дазволіць захаваць зялёны колер папулярнай слодычы. Што гэта за інгрэдыент і ці атрымаецца зрабіць гомельскі шакалад таннейшым за дубайскі, разбіраўся “Штодзень”.

Зялёная паста з традыцыйнага беларускага прадукту. Фота: /www.rmkk.by

Кандытарская фабрыка “Спартак” запускае лінію шакаладу з выкарыстаннем урбеча (паста з насення ці арэхаў) з семачак гарбуза. Як піша “Белка”, вытворца не толькі выпусціць аналаг папулярнага ва ўсім свеце дэсерту з ярка зялёнай начынкай, але і дадасць гэты складнік у “Дары Палесся”. У зялёнай версіі можна будзе набыць і адзін з галоўных сімвалаў “Спартака” – цукеркі “Мушкецёры”.

Новы выгляд “Мушкецёраў”. Фота: spartak.by

Вырабам сыравіны – пасты з семачак гарбуза – зоймецца “Рагачоўскі МКК”. Дагэтуль урбечы ў Беларусь завозілі з Дагестана (зараз гомельскія аматары здаровага харчавання набываюць пасты з рознай сыравіны пераважна на расійскіх маркет-плэйсах).

 

Фота: Газета “Палеская праўда”. 1934 год 

Пры тым, што гарбузы – традыцыйны беларуская расліна, спадзявацца на танны “дубайскі шакалад” не даводзіцца. Каб атрымаць 1 кг пасты спатрэбіцца не менш за 100 кг гарбуза. Утылізаваць вялікую колькасць мякаці расліны даволі складана, таму мясцовы ўрбеч наўрад ці будзе істотна таннейшы за фісташкавы аналаг.

Штодзень

 

Слайдар пастоў