Гомельскія школы пачынаюць новы навучальны год з “патрыятычных” шарыкаў і антыпольскай прапаганды

Бацькі некалькіх школ Гомеля падзяліліся са “Штоднём” інфармацыяй пра тое, што напярэдадні лінейкі з нагоды 1 верасня сем’ям школьнікаў рэкамендуецца прынесці “ўжо надзьмутыя шарыкі зялёнага і чырвонага колераў”. Такая праява патрыятычнага выхавання прапанаваная школьнікам малодшых класаў.

Ілюстрацыйнае фота: Зара над Сожам

А вось дзяцей з 8-11 класаў чакае апрацоўка “кінематографам”. Адміністрацыі гомельскіх навучальных устаноў збіраюцца масава весці школьнікаў на прэм’еру фільма “На іншым беразе” вытворчасці “Беларусьфільм”.

Скрыншот з трэйлера стужкі “На іншым беразе”

Паводле анонсу, дзеянні кінастужкі адбываюцца ў 1925 годзе ля мяжы БССР і “панскай” Польшчы — там пражывае галоўны герой фільма Павел. Ён назірае, як польскія ўлады імкнуцца “асіміляваць беларусаў, выкараніць мову, культуру…” Прэм’ера фільма адбудзецца 17 верасня — у гадавіну далучэння Заходняй Беларусі да БССР у 1939 годзе. Арганізатары кінапаказу абяцаюць, што для школьнікаў таксама будзе праведзеная тлумачальная праца наконт тых падзей.

 

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць