Гомельскія ўлады рыхтуюцца да выбараў

Выбарчы кодэкс са змяненнямі і дапаўненнямі 2023 года збіраюцца набыць ці ўжо набылі практычна ўсе выканкамы Гомельшчыны.

Ілюстрацыйнае фота

У раённых выканкамах з’явіцца ад трох да некалькіх дзясяткаў асобнікаў Выбарчага кодэкса. Больш за ўсё бюджэтных сродкаў на дадзеную пакупку збіраецца выдаткаваць Хойніцкі райвыканкам: 525 рублёў. Тут збіраюцца набыць 42 асобнікі Выбарчага кодэксу. А таксама Акцябрскі выканкам: 500 рублёў пойдзе на набыццё 40 асобнікаў. Для параўнання: Гомельскі гарвыканкам набыў 10 асобнікаў кодэкса, на што пайшло 120 рублёў. Агулам для набыцця асобнікаў Выбарчага кодэксу для выканкамаў пойдзе як мінімум 2831 рубель (прыкладна 876 долараў). Так званыя выбары ў дэпутат Палаты прадстаўнікоў і дэпутаты мясцовых Саветаў дэпутатаў адбудуцца ў Беларусі 25 лютага. Выбарчыя акругі па выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў ЦВК мусіць утварыць 27 верасня.

Штодзень 

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць