Гомельскія ўлады не заўважылі трагедыі, якая здарылася ў суседнім Чарнігаве

У выніку ракетнага абстрэлу ва ўкраінскім Чарнігаве загінула 14 чалавек і 61 чалавек параненыя (па стане на 14.30). Яшчэ людзі застаюцца пад заваламі. Пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца. Аднак улады Гомеля і вобласці зрабілі выгляд, што нічога не адбылося. Ні на сайце аблвыканкама, ні на сайце гарвыканкама няма ні слова спачування. Ніхто з кіраўніцтва Гомеля не ўсклаў кветкі ў памяць пра загінулых у Чарнігаве.

Чарнігаў знаходзіцца ад Гомеля прыкладна ў 107 км. Да вайны Гомель і Чарнігаў былі гарадамі-пабрацімамі. Аднак пасля таго, як у 2022 годзе з тэрыторыі Гомельшчыны расійскія войскі наступалі ў кірунку Кіева і пабраціма Гомеля – Чарнігава, чарнігаўцы афіцыйна абвясцілі аб прыпыненні пабрацімскіх сувязяў з горадам над Сажом.

Штодзень

 

 

Related posts

Дзень палітвязняў: за кратамі працягваюць заставацца трое гомельскіх журналістаў

У Гомелі працаўладкавалі былую дэпутатку і сілавіка

Вядомага гомельскага шоўмена прызналі палітвязнем