Гомельскіх школьнікаў выкарыстоўваюць для ўшанавання памяці Уладлена Татарскага

Фота: Рускі Дом у Гомелі

У афіцыйных тг-каналах РЦНК у Гомелі з’явілася паведамленне пра выкарыстанне беларускіх дзяцей ва ўшанаванні памяці адыёзнага расейскага прапагандыста, які заклікаў забіваць і рабаваць украінцаў.

Скрыншот са старонкі “Рускага Дома” ў Гомелі

“Вельмі кранальная падзея адбылася сёння ў нашым Доме дзякуючы Дзмітрыю Уклейку і яго выхаванцам з СШ №59. Перад кінасеансам хлопцы ўшанавалі памяць расійскага ваенкара Уладлена Татарскага, які трагічна загінуў ад тэракту ў пецярбургскім кафэ. Глыбокія спачуванні… Нагадаем, трагедыя адбылася ўчора ўвечары. У кавярні, дзе праходзіў творчы вечар журналіста, прагрымеў выбух, ударная хваля выбіла шкло. Папярэдне вядома аб 25 пацярпелых, з якіх 19 паранены”, — напісалі прэс-сакратары расейскай арганізацыі.

Уладлен Татарскі (сапраўднае імя Максім Фамін) — прарасейскі баявік, прапагандыст і крымінальнік (мае судзімасці за ўзброены напад на банк), які стаў вядомым падчас расейскай вайны супраць Украіны. Нават на фоне іншых прагандыстаў ён выглядаў надзвычай адыёзна.

Штодзень

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

«Нарэшце, пад’ехала прызнанне» – гомельскі актывіст Валерый Сляпухін пра ўключэнне сябе ў базу росшуку РФ