А тры прамысловыя гарады Гомельскай вобласці патрапілі ў лідары па чысціні паветра. Рэйтынг па выніках 2025 года склаў Белгідрамет.
У Гомелі праблема з паветрам звязаная з перавышэннем пылу. У нашым горадзе праблемных дзён па гэтым паказчыку 10-12% за год. Падобная праблема таксама ў Жлобіне, што для горада характэрна шмат год (але, па звестках чыноўнікаў, ёсць тэндэнцыя да паляпшэння), там жа часам падвышаныя паказчыкі па дыяксіду азоту ў асобных раёнах. У антырэйтнынгу па пылу таксама Брэст і Віцебск, па азоце – Магілёў.

У лідары добрага паветра з Гомельскай вобласці ўвайшлі Рэчыца, Мазыр і Светлагорск. А таксама Салігорск, Баранавічы, Орша, Бабруйск, Барысаў, Ліда. Там не назіралася перавышэнняў па нарматывах за ўвесь 2025 год.
Маніторынг якасці паветра ў Беларусі вядзецца ў 87 пунктах. У спісе прамысловых гарадоў – 26 населеных пунктаў.
Штодзень
Фота: progomel