45
“Праз дзесяць год перапынку ёсць шалёная думка вярнуцца ў школу, першая змена, як правіла ўсё роўна вольная, працуючы анлайн не хапае руху. Але ці каштуе таго?” – напісала Вікторыя, якая займаецца пазашкольным навучаннем ангельскай мове, у сацсетках. Штодзень пачытаў, якія парады ёй далі.
- Настаўнік пачатковых класаў, 2 гадзіны бясплатнага гуртка, 1 платнага, факультатывы. 2200-2300 рублі заробку. Калі хочацца болей – трэба браць яшчэ класнае кіраўніцтва, вядзенне дакументацыі, падоўжанку і сацсеткі.
- Настаўнік пачатковых класаў без гурткоў, вышэйшая катэгорыя. 2700-2800 на рукі.
- Гомель. Максімальная нагрузка, класнае кіраўніцтва. Заробак 1700 рублёў.
- Настаўнік першай катэгорыі. Класнае кіраўніцтва, платны гурток, 30 гадзінаў працы па разліковаму лістку. 2000 рублёў на рукі.
- Стаўка 1000 рублёў без даплат і класнага кіраўніцтва ў прадметнікаў. Часта працуюць у дзве змены з “вокнамі”ў графіку.
Адныя раяць не вяртацца, другія кажуць, вяртайцеся, калі любіце работу і дзяцей, “заробак і аванс заўсёды своечасова”.
Цікава будзе даведацца пазней, ці вярнулася Вікторыя ў школу.