Дзеці ў вайсковай форме: як у Гомельскай вобласці «рыхтуюцца» да 9 траўня

Да свята, якое ідэолагі часцяком называюць галоўным святам Беларусі, 9 траўня застаецца ўсяго некалькі дзён. У гэты час звычайна наступае пік «перамогаманіі», у 2024 годзе нашылі свежанькай формы тых часоў і апранулі яе на дзяцей і моладзь.


Фотачэлендж абвясціла буда-кашалёўская раёнка. Увесь дасланы матэрыял: дзеці рознага ўзросту ў вайсковай савецкай форме. Асноўны хэштэг «акцыі» – #кзащитеродиныготов.

Рэдакцыя прапанавала фота дасылаць, але насамрэч не зусім зразумела, ці ўсе з іх патрапілі ў дзяржсмі ад бацькоў і ці маюць яны дазвол на публікацыю.

У Лельчыцах дзейнічаюць па такой жа метадычцы: мясцовая раёнка абвясціла відэачэлендж. Там плануюць збіраць відэадоказы ўдзелу з сацсетак пад хэштэгам #1941_1945ПОМНИМ, таму пакуль што маюць толькі адзін ролік дзяўчыны ў сучаснай вайсковай форме, якая размахвае дзяржаўным сцягам.


Хойніцкая раёнка апублікавала фотасесію мясцовага дзіцячага садка, які на сёння займае першае месца ў антырэйтынгу «перамогаманіі». Там дзяцей вывелі на фотасесію ў савецкай форме на танк дзіўнай расфарбоўкі.

Штодзень

Related posts

Гомельская мытня правярае ўсе пасылкі, якія прыходзяць з Расіі і іншых краінаў ЕЭАС. Шукаюць дроны

На прыступкі да мемарыялу “Дзецям – ахвярам вайны” пойдзе болей грошай, чым на аздараўленне ветэранаў у Гомельскай вобласці

Добраахвотніка з Гомеля «Волата» просяць пасмяротна ўганараваць званнем Героя Украіны