Да 40-годдзя Чарнобыля ў Беларусі ўвялі ў абарот 1300 гектараў радыяцыйных земляў

На землях, якія ўрад вывеў з радыяцыйна забруджаных, гаспадарку будуць весці амаль 20 сельгаспрадпрыемстваў

Урад прыняў рашэнне змяніць статус земляў, якія раней лічыліся забруджанымі радыяцыяй у Гомельскай вобласці. Змены закрануць 10 раёнаў, агулам ў гаспадарчы абарот аддадуць 1318,8 гектара. Штодзень вывучыў апублікаваную сёння пастанову, каб разабрацца, хто і чым будзе займацца на вернутых землях.

Тэрыторыі, якія ўлады лічаць ачышчанымі, знаходзяцца ў Брагінскім, Веткаўскім, Жлобінскім, Калінкавіцкім, Кармянскім, Лельчыцкім, Лоеўскім, Мазырскім, Рэчыцкім і Чачэрскім раёнах.

Выконваць работы на гэтых землях будуць 17 прадпрыемстваў. Большасць з іх звязаныя з сельскай гаспадаркай і займаюцца вытворчасцю і часам продажам прадукцыі: жывёлагадоўляй, птушкагадоўлей, вырошчваюць сельскагаспадарчыя расліны (збожжа, кукурузу). Сярод іх “Нямкі”, “Стаўбунскі”, “Хальч”, фермерская гаспадарка “Тачыліна”, “Імя Жукава”, “Казенкі-Агра”, сельскагаспадарчае прадпрыемства “Белпрадукта”, “Новая Ніва”, “Прыбалавічы”, “Бывалькі”, Саўгаскамбінат “Зара”, Агракамбінат “Холмеч”.

Гэта значыць, што пачатак работы на землях, якія прызнаныя цяпер чыстымі напрамую будзе мець уплыў на жыхароў рэгіёна і Гомельскай вобласці.

У абмежаванае гаспадарчае выкарыстанне пераводзяцца зямельныя ўчасткі радыяцыйна небяспечных зямель адчужэння агульнай плошчай у 378,716 гектара ў Брагінскім і Веткаўскім раёнах.

Участкі на іх атрымаюць ужо згаданыя ў мінулым спісе прадпрыемствы “Імя Жукава”, “Хальч”, а таксама “Чамерыскі” і “Камарынскі”. Якія работы будуць праводзяцца на гэтых землях і наколькі яны небяспечныя для тых, хто набудзе выніковы прадукт.

За месяц улады павінныя данесці да новых карыстальнікаў земляў умовы работы і забяспечыць кантроль, унесці змены ў дакументы і кантраляваць радыеактыўнае забруджванне прадукцыі.

У беларускіх умовах вывад з катэгорыі радыёактыўных земляў такой вялікай прасторы – гэта, безумоўна, палітычны крок, і нездарма яно адбылося напярэдадні 40-годдзя аварыі на ЧАЭС. Жыхары Гомельскай вобласці ў першую чаргу і ўсе беларусы ў цэлым становяцца ў гэтай сітуацыі “падвопытнымі трусікамі”, на якіх будуць правяраць, наколькі тэорыя пра бяспечнасць земляў, якую трансліруе асабіста Лукашэнка, мае пад сабой глебу.

Штодзень
Чытаць па тэме:

Плошча забруджвання Беларусі цэзіем-137 зменшылася амаль у два разы, сцвярджаюць улады. Але што значаць гэтыя лічбы? – Homeldays
Андрэй Мядзведзеў: Зона адчужэння – унікальнае месца, такога на Зямлі больш няма – Homeldays
Чарнобыль 40 гадоў: узмацненне кантролю ў зоне
Юбіляр Зянон Пазняк – пра наступствы катастрофы на ЧАЭС у 1991-м (відэа) – Homeldays

Related posts

Пяць гадоў працы і 4 тысячы рублёў доўгу. У Гомелі ў валанцёраў “Лапкі” хочуць забраць маёмасць праз спрэчку з арэндадаўцам

Улады пацвердзілі блокпасты пад Гомелем, але не растлумачылі ахову Зябраўкі і Каранёўкі (відэа)

Рэдакцыя найбуйнейшай прапагандысцкай газеты Гомельскай вобласці амаль цалкам засакрэчаная