Чаму яшчэ адзін круізны лайнер, які хочуць пабудаваць у Беларусі, будзе хадзіць пад расейскім сцягам?

by ZB

Не так даўно “Штодзень” пісаў пра дзіўныя круізы, у якія прапануецца адправіцца на беларускім лайнеры «Белая Русь». Іх кошты настолькі вялікія, што звычайны беларус са сярэднестатыстычным заробкам дазволіць сабе такое падарожжа наўрад ці зможа.

Цеплаход “Беля Русь”. Ілюстрацыйнае фота

І вось чарговая навіна. Начальнік упраўлення марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі Андрэй Чарнобылец заявіў, што ў бліжэйшы час у Пінску плануюць пабудаваць і спусціць на ваду яшчэ адзін падобны лайнер на 100 месцаў. Прытым замест пяці гадоў, якія вызначылі на будаўніцтва «Белай Русі», хочуць справіцца за 9 месяцаў. Працаваць над новым лайнерам плануюць у Беларусі, і для гэтага, са слоў чыноўніка, выдзеляць цэлы беларускі завод, пры гэтым прыцягнуць да працы расейскіх суднабудаўнікоў.

Але здзіўляюць нават не тэрміны рэалізацыі, у якія слаба верыцца. А тое, што хадзіць гэты новы лайнер будзе чамусьці пад расейскім сцягам. Нібыта падпісана нават пагадненне, па якім новы карабель збіраюцца зарэгістраваць чамусьці ў расійскім рэестры судоў. І, як сказаў сам Чарнобылец, «гэта можа быць цалкам расейскі аб’ект». Адчуванне, што чыноўнік сказаў не ўсю інфармацыю і мы дакладна чагосьці не ведаем. Якога ражна гэта будзе расейскі аб’ект, хто выдзяляе на яго грошы, чаму яго збіраюцца рэгістраваць менавіта ў расейскім рэестры і пры чым тут у такім выпадку ўпраўленне марскога і рачнога транспарту Міністэрства транспарту і камунікацый Беларусі, чыноўнікі вырашылі беларусам чамусьці не тлумачыць.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png