Былы палітзняволены з Гомеля просіць дапамогі, каб закончыць IT-школу

Актывіста з Гомеля Андруся Асмалоўскага затрымалі па вяртанні ў Беларусь у 2022 годзе і асудзілі па палітычнай справе. Пасля таго, як ён адбыў незаконнае пакаранне, ён выехаў з Беларусі і спрабуе пачаць жыццё з нуля.

Андрусь у грамадска-палітычным жыцці з 1994 года. У 2017 годзе менавіта Андрусь падняў бел-чырвона-белы сцяг, які кінулі на зямлю са словамі: “Падымаем сцяг назад”, – і стаў вядомым праз гэта. У 2020 года на яго ўзбудзілі крымінальную справу па “народным артыкуле” (арт. 342, “удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак”). Пасля гэтага гомелец выехаў у Польшчу.

“Туга па радзіме аказалася мацней за страх. Я вярнуўся. Праз адсутнасць доказаў справа была прыпыненая, але ў 2022 годзе выявіўся новы эпізод, што каштавала мне трох гадоў жыцця. Я страціў сям’ю, маёмасць, бізнес”, – распавёў Асмалоўскі.

Паводле яго, ён сутыкнуўся з пераследам і пасля вызвалення, таму ў 2025 зноў выехаў з Беларусі. Цяпер былы палітзняволены атрымаў медычную дапамогу і праходзіць псіхалагічную рэабілітацыю.

Таксама Андрусь кожны дзень з 11 да 16 вучыцца анлайн у ІТ-школе на інжынера па штучным інтэлекце, а ноччу працуе ў краме. Грант на навучанне пакрывае толькі частку гэтых выдаткаў, не хапае на два месяцы.

“Фінансавая падтрымка дапаможа мне часткова адмовіцца ад пакутлівай працы, пазбегнуць моцнай нагрузкі на здароўе і сканцэнтравацца на вучобе”, – патлумачыў Андрусь.

Ён збірае 2700 еўра, прыкладна палова з якіх пойдзе на аплату жытла, астатняя частка на навучанне і пабытовыя расходы на некалькі месяцаў.

Падтрымаць Асмалоўскага можна тут. Не рабіце пераводаў з беларускіх і расійскіх картак ці калі знаходзіцеся ў Беларусі і РФ.

Штодзень

Related posts

“Палігоны для тэставання амартызатараў”: гамяльчанін раскрытыкаваў веласцежкі — і тут панеслася

Цягнік Анапа-Мінск у Гомель зноў не прыедзе

Мост эпохі Эйфеля: у Гомелі закрываюць на рамонт канструкцыю XIX стагоддзя