Паводле інфармацыі Штодня, у судзе Цэнтральнага раёна Гомеля адбудзецца пасяджэнне аб умоўна-датэрміновым вызваленні ад асноўнага пакарання ў выглядзе абмежавання волі. Падсудны – былы галоўны лекар Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы Віктар Кармазін. Яго затрымалі ў лістападзе 2018 года. Як паведамлялі тады СМІ, кіраўніка інфекцыйнай бальніцы абвінавачвалі ў хабары, звязаным з закупкамі медыцынскага абсталявання.
Абавязкі галоўнага лекара пасля арышту Віктара Кармазіна стаў выконваць ягоны намеснік Сяргей Бірыч. На дадзены момант галоўным лекарам Гомельскай абласной інфекцыйнай бальніцы з’яўляецца акурат той самы Сяргей Бірыч. У 2022 годзе галоўнае ўпраўленне па ахове здароўя Гомельскага аблвыканкама ўзнагародзіла Сяргея Бірыча дыпломам за ўнёсак у развіцці аховы здароўя на Гомельшчыне ў 2021 годзе.