Ужо зусім хутка – 25 траўня – пачнуцца вучэбна-палявыя зборы для дзесяцікласнікаў. Хлопцаў забяруць на дзесяць дзён і адмовіцца фактычна нельга (толькі па здароўю). Без “крыжыка” пра прысутнасць, не перавядуць у 11 клас.
Каля тысячы дзесякласнікаў адправяцца ў спецыяльны лагеры, астатнія пройдуць зборы ў горадзе.
Пра гэта распавяла намеснік старшыні камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама Вольга Смірнова: “А без адзнакі, атрыманай па выніках вучэбна-палявых збораў, дзіця не будзе атэставана па вучэбным прадмеце „Дапрызыўная і медычная падрыхтаванне“ за вучэбны год. А калі не будзе атэставанае, значыць, не будзе пераведзена ў 11 клас”.
У Гродзенскай вобласці больш за палову Гродзенскай вобласці апынуцца ў палатачных лагерах. Зборы правядуць кіраўнікі ваенна-патрыятычнага выхавання і педагогаў – былых сілавікоў. Сітуацыя ў Гомельскай вобласці пакуль невядомая.
Ратуе ад сядзення ў лагерах толькі стан здароўя. Але прымусяць здаваць тэорыю.