Беларускі журналіст-фатограф, музыка-літаратар і чэшскі ваенкар стварылі кнігу пра «крывавыя Беларусь і Украіну»

Прыбыткі ад продажу кнігі пойдуць на рэабілітацыйны цэнтр «Ланка» – грамадзянскі гуманітарны праект па аднаўленні псіхічнага і фізічнага здароўя, рэадаптацыі ды сацыялізацыі ва Украіне.

-Мы хутка выпусцім кнігу Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine, – паведамляюць яе аўтары ў сваіх сацыяльных сетках. Тыя самыя аўтары – гэта гомелец Алесь Плотка (літаратар і музыка, вакаліст гуртоў Sož і Baisan&Yasinski, ён жа – аўтар трох кніг паэзіі і кніг-перакладаў на мову), Алесь Пілецкі (вядомы фатограф і журналіст) ды Станіслаў Крупаж (чэшскі вайсковы журналіст).

Фота: з сацыяльных сетак Алеся Плоткі

Пра будучую кнігу, якая зусім хутка пабачыць свет, Алесь Плотка гаворыць вось што:

– Bloodlands 20/22 Belarus/Ukraine – гэта мае вершы, якія вы маглі чытаць у фэйсбуку з 2020-га, усе яны добра вам знаёмыя (нічога новага, ага). Разам з імі — ужо гістарычныя фота двух маіх суаўтараў – Алеся Пілецкага і Станіслава Крупажа. <…> У кнізе знайшлося месца і пяці перакладам маіх украінскіх калегаў, бо я палічыў патрэбным, каб выказванне пра Украіну не было выключна маім. <…> Кніга выходзіць у лонданскім выдавецтве «Скарына», і гэта асаблівы гонар для мяне. Уладзімір Міхневіч (ака Magenta Studio) скампанаваў з кнігі сапраўдны шэдэўр друкарства.

У фокусе аўтараў — «крывавыя землі», Беларусь і Украіна, і іх пакутліва розны шлях дэкаланізацыі.

Папярэднюю замову па зніжаным кошце можна зрабіць да 5-га чэрвеня. Кніга выйдзе ў канцы чэрвеня і яе можна будзе атрымаць па пошце ці забраць на адной з трох пацверджаных прэзентацый у Варшаве (ужо вядома, што яна адбудзецца 9-га ліпеня), Вільні і Празе.

Увесь прыбытак будзе накіраваны рэабілітацыйнаму цэнтру «Ланка», створанаму беларусамі ва Украіне.

Замовіць кнігу можна ТУТ.

Штодзень

Related posts

Жыхары Старой Валатавы абурыліся адключэннем вады на 11 дзён

Праўладнае відэа паказала сядзібу Ціханоўскага ў Агародні Гомельскай

Беларуска раскрытыкавала дэкор Добрушскага фарфору — і запусціла дыскусію пра якасць