Беларускі музыка далучыўся да сусветнага флэшмобу супраць агрэсіўнага аўтамабіліста

by ZB

Фронтмэн музычнага праекту “Apsent” Арсеній Кісляк выклаў на сваім ютуб-канале шорт-відэа, на якім ён выконвае песню Natural blues (Trouble so hard) папулярнага некалі Moby пад акампанемент удараў неадэкватнага чалавека ў кепцы, які безвынікова спрабуе разбіць шыбу аўтамабіля.

Чалавек у кепцы — мем, які некалькі месяцаў крочыць па планеце. Блогеры і выканаўцы з розных краін высмейваюць паводзіны рэальнага чалавека, які стаў знакамітасцю, калі праявіў хамскія паводзіны ў дачыненні да іншага вадзіцеля. Гаворка ідзе пра турыста з Канады, які падчас знаходжання ў амерыканскім штаце Агаё не падзяліў паркоўку з іншым удзельнікам руху і паспрабаваў кулакамі разбіць яму шкло, але з гэтага нічога не выйшла. Затое рытмічныя ўдары аўтахама натхнілі музыкантаў з усяго свету.

Вось, напрыклад, як пасцябаўся з недарэкі музыкант з праекту The Kiffness. Кароткі кліп мае 17 млн праглядаў толькі ў ютубе. Відэа суправаджаецца жартаўлівым каментаром: “Як Seven Nation Army быў напісаны…”

 

А вось цэлая падборка розных мелодый, якія выконваюцца пад “біт” няўдачлівага канадца.

На дарогах Беларусі часта здараюцца выпадкі, калі раздражнёныя чымсьці кіроўцы намагаюцца з дапамогай фізічнага гвалту перавыхаваць апанентаў. Нагадаем, што такія паводзіны могуць падпадаць пад дзеянне цэлага шэрагу крымінальных артыкулаў. Таму раім усім удзельнікам руху паважаць адзін аднаго, а ў выпадку сустрэчы з “аўтахуліганамі” памятаць пра правіла 3Д: “Дай дурню дарогу”.

Штодзень 

 

 

 

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png