З новымі парадкамі ўрачы павінны пачынаць візіт у кожную кватэры з папярэджання: “Добры дзень. Вядзецца аўдыё- і відэафіксацыя”. У сваю чаргу пацыент можа адмовіцца ад відэа, а вот ад аўдыё не.
Галоўны ўрач Гомельскай станцыі хуткай дапамогі асабіста абяцае не выкладаць запісы ў інтэрнэт: “Мы выкарыстоўваем відэарэгістратар не для інтэрнэту. Гэта інструмент для паляпшэння работы, рэтраспектыўнага аналізу і, у першую чаргу, бяспекі”. Але пры гэтым ніхто не тлумачыць умовы захавання атрыманай інфармацыі, ці могуць доступ да яе атрымаць сілавікі. Вядома толькі, што захоўваецца аўдыё і відэа месяц, базавы доступ у кіраўніцтва станцыі для “разбору складаных выпадкаў”. Тыя лекары, чыя водгукі запісаў профільны тэлеграм-канал, ініцыятыву хваляць. А пацыенты, што пацыенты, у іх і не спыталі.
Штодзень
Фота: Гомельскія ведамасці

