20
Суд Чыгуначнага раёна Гомеля 29 студзеня прызнаў “экстрэмісцкім” профіль у Threads з нікам @ezhikgrigencha, які належыць грамадскаму актывісту з Гародні Ежы Грыгенчы. Пра гэта паведаміў сам гарадзенец у сваіх сацсетках.

У самім акаўнце не было палітычнай агітацыі ці заклікаў да гвалту. Грыгенча публікаваў у асноўным бытавы кантэнт: віншаваў жонку, выкладаў фота “снегавікоў і каўбас”, а таксама час ад часу заклікаў далучацца да акцый салідарнасці з палітвязнямі.
Раней Ежы Грыгенча ўжо быў унесены беларускімі ўладамі ў спісы “экстрэмістаў”. Яго заочна асудзілі, аўтамабіль прадалі з аўкцыёну. Акрамя таго, актывіст знаходзіцца ў расійскай базе вышуку.
Фота: ФБ Ежы Грыгенчы