HomelDays_Logo_Main-mobil

Ад 2400 і да 4800 рублёў: Колькі каштуе навучанне ў вну Гомельскай вобласці

У сярэдзіне лета большасць універсітэтаў Беларусі абнавілі кошты навучання. “Штодзень” паглядзеў, што з цэнамі для тых, хто хоча вучыцца ў нашым рэгіёне.

Беларускі ўніверсітэт транспарту (БедДУТ)

Кошты навучання для беларусаў знайсці на сайце БелДУТа цяжка, але яны публікуюцца на сайце Абітурыент.бай. Платна можна вучыцца на двух факультэтах – упраўлення працэсамі перавозак эканомікі і бізнес-перавозак – па пяці спецыяльнасцях. Кошты для ўсіх аднолькавыя 4300 рублі за год.

Завочна вучыцца можна платна на двух спецыяльнасцях – тэхналогіі транспартных працэсаў і транспартная лагістыка – за 1858 рублі.

Замежнікам давядзецца плаціць 2400 даляраў (каля 6300 рублёў) у год за вочнае навучанне і 1250 на завочным, плюс 50 даляраў за інтэрнат. Расіянам аплата трохі вышэй – 2500 даляраў за навучальны год. Але не кожны з іх зможа даведацца гэтую інфармацыю, бо сайт БелДУТа даступны не ва ўсіх краінах за мяжой Беларусі.

Кааператыўны (Беларускі гандлёва-эканамічны ўніверсітэт спажывецкай кааперацыі)

У гэтым універсітэце ўсё навучанне платнае.

Усе спецыяльнасці для беларусаў каштуюць 4800 рублёў за год (4000 выпускны курс) вочна, завочна – трохі больш за 2000 рублёў. Замежнікам прапануюць заплаціць ад 2150 да 2280 даляраў.

Гомельскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэты

Медуніверсітэт, падаецца, не абнавіў кошты навучання, даступны анлайн на сайце. Але нейкія ёсць на «Абітурыенце» з абнаўленнем ў красавіку. Вядомыя цэны для трох спецыяльнасцяў – лячэбная справа, медыка-дыягнастычная і медыка-прафілактычная справа – усе па 3990 рублі.

Для замежнікаў кошты адсутнічаюць.

Гомельскі дзяржаўны тэхнічны ўніверсітэт імя Сухога

Дзённая форма навучання будзе па ўсіх спецыяльнасцях будзе каштаваць каля 4000 рублёў вочна (даражэй за ўсіх распрацоўка і эксплуатацыя нафтавых радовішчаў, але разбежка каля 50 рублёў). Завочнае навучанне каштуе каля 1700 рублёў.

Для замежнікаў універсітэт прапануе навучанне на двух мовах – ангельская і руская. Кошты адрозніваюцца (за ангельскую даражэй), але не прынцыпова – 2500 і 2300 даляраў адпаведна.

Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт імя Скарыны

Кошты на навучанне у самым вядомым універсітэце Гомельскай вобласці вядомыя не ўсе. Тыя, што ёсць на сайце вну складаюць каля 4000 рублёў за вочнае навучанне (акрамя выпускных курсаў) і 2000 рублёў за завочнае. Больш распісаныя платныя спецыяльнасці на «Абітурыент.бай», але там кошты 2025 года, і яны таксама складаюць каля 4000 рублёў за вочнае і 2000 за завочнае.

Расіянам навучанне будзе каштаваць 2700 даляраў за год вочна і каля 1600 завочна. Астатнім замежнікам давядзецца плаціць болей – амаль 2900 даляраў (на рускай мове) і амаль 3500 (на ангельскай) вочна і 1560 завочна (у незалежнасці ад мовы).

Мазырскі дзяржаўны педагагічны педагагічны ўніверсітэт імя Шамякіна

Самы танны Мазырскі педагагічны ўніверсітэт. Кошты пачынаюцца ад 2400 рублёў (для лагапедаў і настаўнікаў фізкультуры) за навучальны год і заканчваюцца 3400 рублямі (спецыяльная падрыхтоўка ў фізкультуры). Кошт завочнай адукацыі складае 1211 рублі.

Кошты навучання для замежнікаў не знойдзеныя.

Адпаведна беларусам павучыцца ў гомельскіх вну запатрабуе пад 2400 і да 4800 рублёў за год.

Слайдар пастоў