Навіны горада

Аблвыканкам, нарэшце, вырашыў знесці легендарную «заброшку» ў Гомелі

На месцы будынка-сімвала гспадарчай нядбайнасці, з якім звязана мноства, у тым ліку сумных гарадскіх гісторый, пабудуюць паркоўку

Гаворка ідзе пра адну з самых вядомых «заброшак» Гомеля – даўгабуд на вуліцы братоў Лізюковых.

Жалезабетонны каркас на шэсць паверхаў пачалі будаваць яшчэ ў пачатку 1990-х мінулага стагоддзя. Будынак задумваўся як лячэбна – дыягнастычны корпус, бо побач абласная бальніца. Мінулі дзесяцігоддзі, але будоўля так і не завяршылася. За 30 гадоў прастою канструкцыі папросту сталі непрыдатнымі для далейшай эксплуатацыі.

Днямі на «замарожанай» будоўлі з’явілася спецтэхніка, і каркас так і непабудаванага медкорпуса пачаў зносіць экскаватар.

Вядома, што рашэнне аб зносе даўгабуда прыняў Гомельскі аблвыканкам. На месцы знесенага будынка плануюць пабудаваць вялікую паркоўку для наведвальнікаў абласной бальніцы.

Штодзень