215
Што рабіць, калі трэба зладзіць забег з нагоды дня афіцыйнай сімволікі Беларусі, а ахвотных небагата? Арганізаваць забег туркменаў. Прынамсі, так вырашылі пытанне ў ГДУ ім. Ф. Скарыны.
На здымках, выкладзеных у тэлеграм-канале вну, бачна, што колькасць замежных студэнтаў куды большая, чым беларусаў. Ці патлумачыў ім хтосьці, чаму прысвечаны забег, ці іх проста папрасілі паўдзельнічаць у спартыўным мерапрыемстве (нярэдка студэнты з Туркменістана амаль не валодаюць рускай мовай, таму маглі і не зразумець, што адбываецца) невядома.