Чаму ровары — такі папулярны гарадскі транспарт у Берліне?

by ZB

Складана ўявіць еўрапейскі горад без роварыстаў. І Берлін — не выключэнне. На роварах тут ездзяць усе — дзеці і дарослыя, мужчыны і жанчыны, гарадскія моднікі і салідныя бюргеры ў дарагіх касцюмах. Кожны гаспадар, у залежнасці ад патрэбаў, дастасуе да свайго транспарта карысную дэталь — кошыкі для рэчаў, дзіцячыя калыскі на колцах, будачкі для хатніх жывёл. Таму амаль кожны ровар тут можа распавесці пра род дзейнасці і характар свайго гаспадара . “Штодзень” высветліў, чаму ровары — такі папулярны транспарт у сталіцы Германіі.

 

 

  • Кожны немец з дзяцінства павінны ўмець плаваць і ездзіць на ровары 

 

  • Ровар эканоміць грошы. Берлін — вялікі, для перамяшчэння з пунктаі А ў пункт Б часта патрэбны час, а квіток на ўсе віды транспарта, прыкладам, на 2 гадзіны, каштуе болей за 2 еўра.

 

  • Ровар эканоміць час — у вялікімі горадзе вялікія транспартныя плыні, таму ў патрэбнае месца часам хутчэй і прасцей даехаць на ровары, чым на тым жа аўтобусе. Да ўсяго, тут вельмі добрая інфраструктура, а кіроўцы добра ставяцца да раварыстаў, бо самі перыядычна карыстаюцца роварамі.

 

  • Ровар — транспарт студэнтаў і моладзі. Доўгі час у Берліне было таннае здымнае жытло, і маладыя людзі жылі ў прыгожых старых дамах з высокімі столямі, а грошы эканомілі на перамяшчэннях — паміж грамадскім транспартам і роварам выбіралі апошні.

 

  • Ровар — гэта экалагічна. Нямецкая дзяржава імкнецца да мінімальнага ўздзеяння на экалогію, таму ўсімі мачгымымі спосабамі заахвочвае як мага болей берлінцаў ездзіць на роварах — увесь час паляпшае інфраструктуру і робіць горад зручным для раварыстаў.

    Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png