216
З кранаў у жыхароў раёна каля рагачоўскага малочна-кансервавага камбінату рэгулярна цячэ брудная і іржавая вада, пра гэта напісаў мясцовы жыхар М. у лакальны чат.
«Звяртаюся ў чарговы раз да прадстаўнікоў гэтай прадстаўленай вады (кацельні МКК), калі з’явіцца чыстая вада? (Інакш) намі, жыхарамі, будзе напісаны калектыўны ліст у вышэйшыя органы пра пераразлік за такую ваду. Гэта ўжо поўны здзек над спажыўцом. (МКК 14)», – адзначыў ён.
Паводле яго, на МКК не адзіны дом з такой вадой, і «ў цэхах праскоквае такая ж іржавая вада».