Што вядома пра Васіля Палякова, якога праваабаронцы прызналі палітвязнем

by ZB

Васіль Палякоў

Актывіста з Гомеля Васіля Палякова прызналі палітвязнем 29 лютага. Ён адбыў 30 сутак адміністратыўнага арышту ў лістападзе 2023 года і зноў быў затрыманы, з 23 студзеня яму ўжо тры разы давалі на 15 сутак. Правабаронцы лічаць такі пераслед палітычна матываваным.

Што вядома пра Васіля Палякова?

  1. Васіль Палякоў скончыў Гомельскі дзяржаўны універсітэт па спецыяльнасці гісторыя і аспірантуру Рэспубліканскага інстытуту вышэйшай школы па спецыяльнасці паліталогія.
  2. Ён працаваў настаўнікам, але быў звольнены з палітычных матываў.
  3. Ён у 2018 годзе ўзначальваў Аб’яднаную грамадзянскую партыю (ліквідаваная рашэннем уладаў), доўгі час быў актывістам гэтай партыі, з 2006 года неаднаразова кіраваў гомельскай суполкай, з 2012 года быў намеснікам старшыні. Удзельнічаў у шэрагу палітычных кампаніях.
  4. Займаўся праваабарончай дзейнасцю.
  5. З 2020 года яго неаднаразова затрымлівалі і адпраўлялі на суткі, у яго дома праходзілі вобшукі. У лістападзе, паводле праваабаронцаў, Васіль абвяшчаў галадоўку на знак пратэсту супраць беспадстаўнага палітычнага пераследу.

    Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png