102
3 студзеня ў судзе Чыгуначнага раёна адбудзецца суд над былым кіраўніком філіяла “Завода Энергаабсталявання” Дзмітрыем Калевічам. Яго абвінавачваюць у парушэнні артыкула 430 ч.2 (“Атрыманне хабару”) і артыкула 431 ч. 2 (“Дача хабару”). Разам з ім на лаве падсудных аказаліся індывідуальны прадпрымальнік Павал Карпячкоў і мытнік Андрэй Барсукоў.
Прадпрымальнік Павал Карпячкоў пазначаны ў рэестры акрэдытаваных асоб на сайце дзяржзакупак. А Андрэй Барсукоў у 2021 годзе фігураваў на сайце дзяржзакупак як замоўца ад Гомельскай мытні рамонту страхі блока эксплуатацыі пункта пропуску “Новая Рудня”, а таксама страхі службова-аператыўнага будынку і бока паглыбленага дагляду аўтатранспарту ў пункце пропуску “Нова Гута”. Між іншым, для “Новай Гуты” закупкі так і не адбыліся. У верасні 2023 года на пасаду дырэктара філіяла “Завод Энергаабсталявання” прызначылі Анатоля Вішнеўскага, які да гэтага быў намеснікам дырэктара.