Палітзняволенай маці дваіх непаўналетніх дзяцей Пліне Шарэндзе-Панасюк пакінулі прысуд без зменаў

by ZB

“Гэта значыцца, што прысуд уступае ў дзеянне. Ад сёння для Паліны забаронены пасылкі, перадачы і грашовыя пераводы. Хуткім часам Паліну этапуюць у сумнавядомую калонію для рэцыдывістак ПК-24 «Зарэчча», і для яе пачнецца чарговы «год сурка» праз этапы, штрафныя ізалятары і здзекі”, – паведамляе муж палітзняволенай Андрэй Шарэнда.

Паліна Шарэнда-Панасюк. Фота: Андрэй Шарэнда

Грамадская дзяячка з Брэста Паліна Шарэнда-Панасюк Была брутальна затрыманая 3 студзеня 2021. Ёй выставілі абвінавачванні паводле артыкул 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія ўварваліся да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе Аляксандра Лукашэнкі (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). За гэтыя артыкулы Паліну асудзілі на 3 гады. Падчас зняволення жанчыну некалькі разоў змяшчалі ў карцар, яна скардзілася на псіхалагічны і фізічны ціск, збіццё.

6 жніўня 2023 года Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю, але супраць яе адкрылі новы крымінальны артыкул за непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі. 9 кастрычніка 2023 г. суддзя Рэчыцкага раённага суда Станіслаў Іванюценка агучыў вырак: 1 год і 3 дні калоніі.

 

Штодзень 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png