Падчас прапагандысцкага шоу на дзяржаўным тэлеканале СТВ «Да!Но..» член Моладзевага парламента Павал Латковіч заявіў, што калі мужчына ідзе ў адпачынак па доглядзе за дзіцём, то ён можа “абабіцца” і праз 20-30 гадоў надзець спадніцу. “Штодзень” сабраў некалькі фактаў пра гэтага чалавека.
Былы міліцыянт і сын чыноўніка
Павал Латковіч раней працаваў мінскай міліцыі: спачатку ў патрульна-паставой службе, потым оперупаўнаважаным крымінальнага вышуку. Ягоны бацька — начальнік галоўнага ўпраўлення праектны работ, горадабудаўніцтва і архітэктуры Міністэрства архітэктуры.
Заўзяты антызаходнік
Падчас аднаго з прапагандысцкіх шоу Павал Латковіч раскрытыкаваў Хэлоўін і заявіў, што свята трэба ўстараніць, каб чалавек ставіўся да смерці як трэба, бо са смерці смяяцца нельга.
Прапаноўваў увесці смяротнае пакаранне за скажэнне гістарычных фактаў
Павал Латковіч удзельнічаў у адным з прапагандысцкіх шоу, дзе абмяркоўвалі пытанне пакарання за скажэнне гістарычных фактаў. Там ён прапанаваў прымяняць пакаранне ў залежнасці ад таго, як яно паўплывае на грамадства, і нават прымяняць смяротнае пакаранне, калі скажэнне прывядзе да рэвалюцыі.
Ва ўсім падтрымлівае рэжым
У сябе на старонцы ў Інстаграме размясціў зварот Моладзевага парламенту, што пераварот 2020 года не скончыўся поспехам і маладое пакаленне за Аляксандра ЛУкашэнку. Дзяржаўныя журналісты бяруць у Паўла Латковіч інтэрвію наконт меркаванняў пра рэферэндум, ці пасланні Лукашэнкі, дзе ён хваліць усё, што робіць кіраўнік краіны. “Пасланне Аляксандра Лукашэнкі было яркім, запамінальным і эмацыйным”, — распавёў ён свае ўражанні выданню “Родныя вытокі”.
“Верыць” у Бога
Сам Павел Латковіч распавядаў, што з жонкай цікавяцца хрысціянскай літаратурай. Падчас ідэалагічнай сустрэчы з удзелам святароў у Докшыцкім райвыканкаме на тэму “Патрыятызм: разважаем, аналізуем, дзейнічаем” сказаў, што “Дзяржава не можа існаваць без Царквы, якая вучыць у тым ліку яднанню і адзінству.”