Палітзняволенай выставілі новае крымінальнае абвінавачанне

by ZB

2 кастрычніка пачнецца чарговы суд над Палінай Шарэнда-Панасюк, паведамляе яе муж Андрэй.  Паліну абвінавачваюць паводле ч.1 арт. 411 Крымінальнага кодэкса (“злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоніі”). Гэты артыкул так званыя ўлады выкарыстоўваюць, каб не выпускаць на волю тых палітвязняў, якія, на іх думку, уяўляюць небяспеку.
Справа будзе разглядацца ў судзе Рэчыцкага раёна, г. Рэчыца вул. Леніна 49, пачатак а 10-й гадзіне раніцы. Судзілішча будзе весці “суддзя” Станіслаў Іванюценка. Паводле інфармацыі родных, на наступным тыдні Паліну перавядуць у ІЧУ г. Рэчыцы, дзе яна трымала галадоўку, пратэстуючы супраць нялюдскіх умоваў утрымання.

Грамадская дзяячка з Брэста Паліна Шарэнда-Панасюк Была брутальна затрыманая 3 студзеня 2021. Ёй выставілі абвінавачванні паводле артыкул 364 Крымінальнага кодэксу (Гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі) за тое, што нанесла драпіну аднаму з міліцыянтаў, якія прыйшлі да яе дамоў. Пазней стала вядома, што жанчыну таксама вінавацяць у абразе прэзідэнта (арт. 368 КК) і прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК). За гэтыя артыкулы Паліну асудзілі на 3 гады. Падчас зняволення жанчыну некалькі разоў змяшчалі ў карцар, яна скардзілася на псіхалагічны і фізічны ціск.

6 жніўня 2023 года Паліна Шарэнда-Панасюк павінна была выйсці на волю, але супраць яе адкрылі новы крымінальны артыкул.

Штодзень 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png