“Ху із містэр Дашкевіч”

by homieldays

Нядаўна вялікі рэзананс выклікала заява былога рэдактара “Рагачоў Анайлн” Дзяніса Дашкевіча аб адмове ад беларускага грамадзянства. Аднак актывісты са стажам на Гомельшчыне лічаць яго неадназначнай асобай. Чаму? Выказвае сваё меркаванне праваабаронца Леанід Судаленка на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

“Я вельмі шкадую аб тым, што апублікаваў такога кшталту інфармацыю, не падумаўшы аб наступствах. Гэта была мая памылка. І я яшчэ раз прыношу свае прабачэнні Леаніду і яго сям’і”, – публічна папраіў прабачэння сёння праз “Салідарнасць” былы рэдактар і адміністратар сайта «Рогачев Online» Дзяніс Дашкевіч.

З аднаго боку, я задаволены. Мы знаходзімся ў дэмакратычных краінах, дзе працуе закон і ў Дзяніса іншага выбару не было! Тут, як кажуць, факты і доказы на стол! З іншага боку, казаў і яшчэ раз кажу, у мяне асабіста да гэтага чалавека няма даверу. Тыя хто ў Варшаве, хто побач – асцерагайцеся, не давярайце ці правярайце!”

 

“Нічога асабістага як кажуць, толькі факты.

Вядома, да 2020 года мяне і маю сям’ю дзяржаўная прапаганда актыўна палівала брудам, шчыльна займаліся пагрозамі ды дыскрэдытацыяй маёй асобы. Той жа сайт Гомельбэст, які зараз усплыў у прызнаннях агента КДБ з Гомеля Васільева, не пакідаў мяне ў спакоі ні на тыдзень. Дайшло да таго, што нават раёнка з Рагачова зацікавілася маёй асобай, надрукаваўшы той самы абразлівы тэкст, які і перадрукаваў Дашкевіч праз «Рогачев Онлайн». Адначасова ён раскідаў паклёпніцкую пра мяне інфармацыю па ўсіх сваіх сацыяльных сетках.

Пытанне – навошта ён гэта рабіў? Тым больш, што «бэкграунд» у гэтага чалавека казаў сам за сябе – пабегаўшы па розных дэмакратычных суполках і не знайшоўшы там сабе месца ён уладкаваўся на працу ў аддзел культуры рагачоўскага райвыканкаму загадчыкам вясковага Дома культуры. Уяўляеце – былога апазіцыянера ўлада прыняла няхай і ў сельскі клуб, але ж адразу на кіруючую пасаду адказным за культуру моладзі? Дзе ён паралельна працягваў весці свой “дэмакратычны” сайт, з якога і падключыўся да дыскрэдытацыі маёй асобы. Як кажуць, ва ўнісон з уладай, таму што арыгінальны абразлівы тэкст спачатку з’явіўся менавіта на сайце КДБ! Уяўляеце, у гомельскім рэгіёне звыш за 20 раёнаў, і ні адна, акрамя Рагачова раёнка не надрукавала з сайта КДБ гэты тэкст. Супадзенне? Я так не лічу, бо навошта, які сэнс? Не браць жа Дзянісу абразлівы тэкст непасрэдна з кдбэшнага сайта!

Спачатку падаў заяву ў міліцыю на паклёп, прасіў прыцягнуць яго да адміністрацыйнай адказнасці. Міліцыя мясцовага блогера абараніла, “не знайшоўшы” складу правапарушэння, хаця гэты чалавек прама звінаваціў мяне ў крадзяжы сяброўскіх прафсаюзных складак, да якіх я ніколі не меў дачыненне. Пра гэта і Генадь Фядыніч у судзе казаў, што складкамі ў прафсаюзе займаўся іншы чалавек. Абаранілі Дашкевіча потым і ў абласным УУС, куды я падаваў скаргу на адмову ў адміністрацыйным пераследзе.

Тады я пайшоў з зыскам у суд, дзе таксама яго “баранілі”. У судзе ён нёс такую лухту, што нават суддзя не вытрымлівала і крычала ў яго бок, дзе доказы аб кражы грошай? У адказ: “Я толькі у Рагачове пра гэта сказаў, а за ўвесь Інтэрнэт не магу адказваць…”

Дашкевіч: Мой рэпост не мог нанесці шкоду яго рэпутацыі, так як у Рагачове гэтага пана ніхто не ведае. Ён, магчыма, вядомы ў нейкіх вузкіх колах у Гомелі, магчыма, у Бруселі, у Страсбургу, але не ў Рагачове. Дадзены прафсаюз у Рагачове не працуе, а калі і працуе, то ў ім удзельнічае літаральна некалькі чалавек, пра якіх мне невядома.

Суддзя: А вы распаўсюдзілі артыкул у “Одноклассниках”, “ВКонтакте”, у Facebook толькі ў Рагачове?

Дашкевіч: Так, толькі ў Рагачове…

Суддзя: А доказы таго, што гэта зрабіў Судаленка? У чым яны?

Дашкевіч: Каб былі доказы, тут патрэбны Бяляцкі. Я заяўляў. А дзе ён?

Суддзя: Я не ведаю, мы выклікалі. Чалавек можа прыйсці, а можа і не. Гэта яго права.

Дашкевіч: Я распаўсюдзіў для Рагачова, а публікацыя выйшла на міжнародны ўзровень, нават ужо не на рэспубліканскі. Але гэта ўжо пытанне да Марка Цукерберга (заснавальнік Facebook). Але я не думаю, што ён з’явіцца ў якасці сведкі.

(Падрабязней пра судовы працэс на сайце https://baj.by)

І суддзя, а потым і апеляцыя ў абласным судзе, гэтай лухце паверылі, адмовіўшы мне ў зыску.

І вось зараз гэты чалавек усплывае ў Польшы, кажа пра пераслед і спрабуе неардынарнымі заявамі прыцягнуць да сябе ўвагу дэмакратычнага асяродку. Паспяшаўся нават ужо зрабіць заяву аб адмове ад беларускага грамадзянства.

Я яму працягваю не верыць нават пасля публічнага выбачэння. У мяне няма прамых фактаў, каб казаць што ён сёння агент пад прыкрыццём, але тое што і як ён рабіў супраць мяне кажа само за сябе. Крыніца REFORM піша, у 2021 годзе Лукашэнка даручыў кіраўніку КДБ Івану Церцелю ўзмацніць знешнюю разведку. Падраздзяленне павінна вырашаць стратэгічныя задачы, заявіў у кастрычніку 2021 года Лукашэнка. Гэты кірунак становіцца прыярытэтным для кадэбэшнікаў. Відавочна, на Захад павінны быць адпраўлены дзясяткі агентаў пад прыкрыццём…

 

Штодзень

 

 

 

 

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png