19 верасня наркадыспансер на базе аддзялення наркалагічнай дапамогі падлеткам ладзяць “дзень адкрытых дзвярэй”. На думку арганізатараў падобных мерапрыемстваў, гэта будзе садзейнічаць інфармаванню непаўналетніх пра наступствы ўжывання псіхатропных рэчываў.
У Гомелі, зрэшты, назіраецца нейкая любоў да асаблівых метадаў прафілактыкі правапарушэнняў сярод падлеткаў. Напрыклад, у 2022 годзе ў актавым зале Цэнтральнага РАУС Гомеля адбыўся паказальны арышт 17-гадовай дзяўчыны, якая займалася “распаўсюдам” псіхатропных рэчываў. Ці інспекцыя па справах непаўналетніх ЦАУС г. Гомеля неяк арганізавалася экскурсію ў СІЗА для дзяцей старэйшага школьнага ўзросту. Псіхолагі лічаць, што ў падобных выпадках дзяржава не адукоўвае, а запалохвае дзяцей.