143
5 верасня ў Гомельскім абласным судзе распачнецца суд над бізнесоўцам Валянцінам Штэрмерам.
Жыхара Гомеля затрымалі за “8 каментароў на тэму СВА з абразамі грамадзян Расеі”. Гомельца абвінавачваюць па трох артыкулах: 368 ч.1 “Абраза Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь”, 361 прым.1 ч. 3 “Стварэнне экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзел у ім”, 130 ч. 1 “Распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці”.
Судовае пасяджэнне будзе закрытым. Судзіць Валянціна Штэрмера будзе Сяргей Багінскі, які раней быў старшынём Светлагорскага раённага суда.