Патрыцыю Свіціну, якая была фальклорным голасам Палесся, будуць судзіць 1 жніўня

by ZB

Патрыцыя Свіціна – маладая таленавітая спявачка. Дзяўчына стала вядомай, калі стала лаўрэаткай стыпендыі Лукашэнкі па падтрымцы таленавітай моладзі, але прынцыпова ад яе адмовілася. Сэнсам свайго жыцця дзяўчына бачыла вывучэнне і захаванне беларускага этнафальклору, асабліва Палескага.

Патрыцыя Свіціна. Фота: ПЦ “Вясна”

Дзяўчыну затрымалі ў траўні 2023 года.  У “пакаяльным відэа” (відавочна пад прымусам – рэд.) яна распавяла, што ў 2020 годзе нібыта “ўдзельнічала ў пратэстах”, “выходзіла на дарогі” і ў складзе калоны “перакрывала рух транспарту”. Таксама яна адкрыта выступала супраць выкарыстання тэрыторыі Беларусі для агрэсіі супраць Украіны.

На дзяўчыну завялі крымінальную справу паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу за “актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак”.

Вядома, што суд над Патрыцыяй адбудзецца 1 жніўня ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Справу будзе разглядаць суддзя Вікторыя Шабуня, вядомая вынясеннем палітычна матываваных прысудаў.

Колжны можа падтрымаць Патрыцыю ў гэты цяжкі момант, напісаўшы ёй ліст падтрымкі. Адрас такі: следчая турма № 8. 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png