У раёне набярэжнай Гомеля забаранілі купацца

by homieldays

Забарона датычыць толькі правага берага. У зоне левага берага, дзе знаходзіцца пляж, купацца можна.

У Гомельскім раёне праз дрэнную якасць вады рэкамендуюць не плаваць у трох зонах адпачынку. Рэспубліканскі цэнтр гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя вывучыў стан вады на 374 пляжах Беларусі і выявіў, у якіх з іх плаваць не рэкамендуецца. З узятых 1109 проб 32 паказалі неадпаведнасць нарматывам па санітарна-хімічных паказчыках, і яшчэ 9 – па мікрабіялагічных.

У Гомельскім раёне рэкамендуюць пакуль не плаваць у трох зонах адпачынку: у пасёлку Чонкі ў раёне вуліцы Рачной, садаводчага таварыства «Світанак-2», а таксама на правым беразе Сожа ў раёне набярэжнай.

Штодзень

ВАМ ТАКСАМА МОГУЦЬ СПАДАБАЦЦА

homeldays_logo_main.png